У Мінску змяняецца расклад грамадскага транспарту

31.05.2010 12:23
Архив Редакция

У сталіцы з 31 траўня па буднях змяняецца расклад руху некаторых маршрутаў грамадскага транспарту. Як паведамілі ў дзяржаўным прадпрыемстве «Мінсктранс», змены ў раскладзе звязаны з наступленнем летняга перыяду.

Змены закрануць шэраг маршрутаў некаторых аўтобусаў, тралейбусаў і трамваяў, перадае агенцтва  «Минск-Новости».
Будуць змены ў раскладзе руху аўтобусаў №: 3а, 5т, 7, 85с, 103, 108д, 120, 124, 45, 57, 84д, 117, 515, 17, 30, 30д, 42, 75, 107, 2, 16, 20, 21, 48, 52, 61, 67, 72, 93, 15, 29, 64, 86, 99, 100, 139;
Тралейбусаў №: 3д, 15, 16, 20, 26, 27, 30, 41д, 43, 51, 60, 10, 25, 39, 40, 52, 53, 64, 7, 8, 31, 48, 57, 29, 33, 34, 38, 41, 42, 46, 50, 62;
Трамваяў №: 1, 3, 4, 5, 6.
З падрабязным раскладам руху транспарта можна азнаёміцца на сайце «Мінсктранса».
Акрамя гэтага, з першага чэрвеня прыпынак «Санаторна-лясная школа № 1», размешчаны па праспекце Пераможцаў, пераназываецца ў «Дзіцячы аздараўленчы лагер «Лідар».

Как вам новость?
Головоломки