У Мінску зноў з'явяцца платныя паркоўкі

15.03.2010 13:24
Архив Редакция

Дырэктар УП "Гаражы, аўтастаянкі і паркоўкі" Аляксандр Канаш паведаміў, што ў Мінску неўзабаве зноў увядуць плату за паркоўку на стаянках горада. "З першага студзеня 2010 года ў Мінску быў адменены мясцовы збор за паркоўку на стаянках горада, але дзявятага сакавіка выйшаў указ №143, які замест мясцовага збору ўвёў плату за стаянку на паркоўцы", — адзначыў Аляксандр Канаш.

Па словах дырэктара, на дадзены момант дадзены дакумент знаходзіцца на зацвярджэнні. «Тарыфы будуць не вышэй за ранейшыя. Прапрацоўваецца магчымасць нават памяншэння памеру платы.У перспектыве ў Мінску аўтаўладальнікі змогуць скарыстацца сістэмай безнаяўных плацяжоў», — распавёў Аляксандр Канаш.

Кіраўнік УП «Гаражы, аўтастаянкі і паркоўкі» адзначыў, што ўжо распрацоўваюцца спосабы аплаты за паркоўку праз мабільны тэлефон, банкамат, электронныя карткі, паведамляе БелТА.

На сённяшні дзень у Мінску ў камунальнай уласнасці знаходзяцца 82 аўтастаянкі на 26 тыс. машынамесцаў.

Как вам новость?
Головоломки