У Мінску зніжаецца запазычанасць па аплаце паслугаў ЖКГ

17.06.2010 10:35
Архив Редакция

У сталіцы Беларусі з пачатку гэтага года агульная запазычанасць па аплаце паслуг ЖКГ знізілася на 200 млн. рублёў (каля 66,2 тыс. даляраў) і склала 5,8 млрд. рублёў (або 1,92 млн. даляраў). Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў мэрыі паведаміў генеральны дырэктар ГА "Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка" Уладзімір Раянтовіч.

«Колькасць асабістых рахункаў, якія маюць пратэрмінаваную запазычанасць, складае 5,6%. Большасць неплацельшчыкаў спазняюцца з аплатай не больш чым на тры месяцы», — расказаў гендырэктар «Мінскай гарадской жыллёвай гаспадаркі».

Па словах Уладзіміра Раянтовіча, каб знізіць суму даўгоў, прадпрыемствы ЖКГ выкарыстоўваюць ўсе дазволеныя законам сродкі: і адключэнне ад камунальных сетак, у тым ліку і адключэнне электраабсталявання, якое забяспечвае падачу электраэнергіі ў кватэры, і падача іскаў у суд, перадае агенцтва «Мінск-Навіны» .

Гендырэктар расказаў, што з пачатку гэтага года ў суд на даўжнікоў прадпрыемства ЖКГ падалі 165 пазоваў на высяленне, восем з якіх прынялі да выканання. Таксама, па словах Уладзіміра Раянтовіча, у якасці яшчэ адной меры па скарачэнні запазычанасці паслуг ЖКГ камунальнікі прапануюць павялічыць памер пяні з 0,3 да 0,5% за кожны дзень пратэрміноўкі плацяжоў.

Как вам новость?
Головоломки