У Мінскую епархію прызначылі новага епіскапа

09.03.2010 18:06
Архив Редакция

У Санкт-Пецярбургу пятага сакавіка прайшло першае паседжанне летняй сесіі Свяцейшага Сінода Рускай Праваслаўнай царквы, падчас якога разгледзелі даклад мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта пра прызначэнне новага епіскапа ў Мінскую епархію. Новым вікарным епіскапам Мінскай епархіі стаў архімандрыт Веніямін (Тупека), які атрымаў тытул епіскапа Барысаўскага.

Нарачэнне і хіратонія архімандрыта Веніяміна (Тупекі) у епіскапскі сан адбудзецца ў Маскве, паведамілі ў прэс-службе Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі. Да гэтага новаабраны епіскап быў намеснікам Дабравешчанскага мужчынскага манастыра ў Лядах (Смалявіцкі раён Мінскай вобласці).

Архімандрыт Веніямін (Тупека) нарадзіўся ў 1968 годзе ў Лунинце. Скончыў БДУ (1992), Мінскую духоўную семінарыю (1996), Мінскую духоўную акадэмію (1999). Выкладаў маральнае багаслоўе ў Духоўнай семінарыі.

Цяпер у Беларускім экзархаце Рускай Праваслаўнай царквы налічваецца 11 епархій, а таксама 14 епіскапаў.
 

Как вам новость?
Головоломки