У мінскіх абменніках валюта не з'явілася

24.05.2011 12:32
Архив Редакция

У Мінску абменнікі беларускіх банкаў па-ранейшаму не маюць валюты для продажу насельніцтву пасля ўвядзення з 24 траўняНацыянальным банкам Беларусі новых курсаў валют. Карэспандэнт Тэлеграфа абышоў абменнікі ў цэнтры Мінску ў пошуках даляраў і еўра. Высветлілася, што валюты няма ў абменніках "БПС-банка", "Франсабанка", "Беларускага народнага банка", "Беларусбанка" і інш. Каля некаторых абменнікаў па валюту стаіць усяго некалькі чалавек. У іншых (абменныя пункты "Беларусбанка") па даляры і еўра выстройваюцца доўгія чэргі. 

Набыць даляры і еўра людзі могуць толькі ў выпадку куплі банкамі валюты ў насельніцтва, аднак людзі здаваць даляры і еўра ў абменнікі не спяшаюцца.

Тым часам прэс-сакратар Нацбанка Анатоль Драздоў паведаміў, што ў найбліжэйшай будучыні рэгулятар не плануе аднаўляць продаж валюты камерцыйным банкам для падмацавання абменнікаў.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, з 24 траўня афіцыйны курс даляра пасля дэвальвацыі складае 4930 рублёў, курс еўра — 6914,82 рубля, расійскага рубля — 173,95 беларускага рубля.

Пасля дэвальвацыі рубля камерцыйныя банкі Беларусі адкарэктавалі курсы замежных валют. Бо Нацыянальны банк вярнуў абмежаванне на курсаўтварэнне ў памеры +/-2%, на 24 траўня банкі ўсталёўваюць максімальна дапушчальныя курсы: даляр — 5029 рублёў, еўра — 7053 рубля, расійскага рубля — 177 беларускіх рублёў.

Как вам новость?
Головоломки