У мінскіх дамах пачалі адключаць гарачую ваду

11.05.2010 10:40
Архив Редакция

У жылым сектары Мінску з дзясятага траўня пачынаецца паэтапнае адключэнне гарачага водазабеспячэння для падрыхтоўкі цеплавых сетак сталіцы да працы ў зімовых умовах. Усяго ў перыяд з 10 па 20 траўня гарачую ваду адключаць больш як на 60 мінскіх вуліцах.

Першымі адчуюць побытавыя нязручнасці жыхары кварталаў у раёне праспектаў Партызанскі і газеты «Праўда», газеты «Звязда», вуліц Мічурына, Дняпроўскай, Мендзялеева, Філімонава, Авангарднай, Казінца, Макаёнка, Кіжаватава, Асаналіева, Голубева — усяго больш за 30 вуліц.
Мінскія цепласеткі прымаюць меры па скарачэнні тэрміна адключэння гарачай вады. У выпадку паспяховых выпрабаванняў трубаправодаў цеплавых сетак і адсутнасці дэфектаў, якія патрабуюць выкананні незапланаваных рамонтна-аднаўленчых прац, гарачая вада будзе адсутнічаць у кранах не больш за 14 сутак. Інфармацыю пра тэрміны ўключэння гарачага водазабеспячэння пасля правядзення прафілактычнага рамонту можна будзе атрымаць у мясцовым ЖЭУ.
Цяплом і святлом Мінск забяспечваюць 86 энергакатлоў, 15 турбаагрэгатаў, больш за 200 цэнтральных цеплавых пунктаў, дзевяць сістэмаўтваральных падстанцый, а таксама 26 падстанцый. Агульная працягласць цепласетак сталіцы складае больш за 2,5 тыс. кіламетраў. Аб’ём гэтых сетак у цэлым па горадзе складае 400 тыс. тон вады.

Как вам новость?
Головоломки