У мінскіх клініках застаюцца 162 пацярпелыя пры выбуху ў метро

15.04.2011 10:40
Архив Редакция

З клінік Мінску 14 красавік выпісалі дзесяць пацярпелых у выніку выбуху на станцыі метро "Кастрычніцкая". Па дадзеных на 18:00 14 красавіка, у лякарнях на стацыянарным лячэнні знаходзяцца 162 чалавекі: у цяжкім стане — 22, сярэдняй ступені цяжкасці — 28, лёгкай ступені цяжкасці — 112, паведамілі ў міністэрстве аховы здароўя Беларусі.

Як раней паведамляў Тэлеграф, ізраільскія медыкі, якія прыбылі ў Беларусь, агледзелі ў мінскіх шпіталях пацярпелых падчас тэракту. Элон Гласберг паведаміў, што ізраільскія медыкі бачылі параненых, якія знаходзяцца ў цяжкім стане. Яны пацярпелі, у асноўным, ад выбухной хвалі, элементаў, якія яна несла, і жару.

«Калі чалавека б’е выбухны хваляй, яго адкідае, ён падае і штосьці пашкоджвае. Мы бачылі людзей з апёкамі, большасць траўмаў — гэта пашкоджанні ад розных аскепкаў. Мы ўбачылі тыя пашкоджанні, якія чакалі ўбачыць. Пацярпелыя ад апёкаў — гэта тыя, хто пацярпеў больш за ўсё. Прагнозы тых, хто знаходзяцца ў лякарні хуткай дапамогі, не такія добрыя. Многія атрымаюць інваліднасць на ўсё жыццё, але, я спадзяюся, выжывуць — не ўсе, але, магчыма, большасць», — сказаў ён.

Паводле матэрыялаў БелТА

Как вам новость?
Головоломки