У мінскіх клініках застаюцца 87 пацярпелых пры выбуху ў метро

26.04.2011 13:08
Архив Редакция

З клінік Мінску 25 красавіка выпісалі яшчэ шэсць пацярпелых у выніку выбуху на станцыі метро "Кастрычніцкая". На дадзены момант у лякарнях на стацыянарным лячэнні знаходзяцца 87 чалавек: з іх дзевяць ў цяжкім стане, 19 — сярэдняй ступені цяжкасці, 59 — лёгкай ступені цяжкасці. Пра гэта паведамілі ў міністэрстве аховы здароўя Беларусі.

Між тым, па стане на 17:00 25 красавіка пацярпелым на рахункі Мінгарвыканкама паступіла 3,64 млрд. рублёў, 450,4 тыс. расійскіх рублёў, 9,21 тыс. даляраў і 574,52 еўра, паведамілі ў мэрыі, перадае БелаПАН.

Як раней паведамляў Тэлеграф, раніцай у панядзелак, 25 красавіка, ў Лякарні хуткай медыцынскай дапамогі ў Мінску памёр Дайнека Віталь Віктаравіч 1970 года нараджэння, які быў зарэгістраваны ў Мінску. Такім чынам, колькасць загінулых у выніку выбуху ў мінскім метро павялічылася да 14 чалавек.

Па матэрыялах БелТА

Как вам новость?
Головоломки