У мінскіх лякарнях за дзень адбылося два самагубствы пацыентаў

17.09.2010 13:38
Архив Редакция

У мінскіх лякарнях за адзін дзень адбылося два самагубствы пацыентаў. Органы пракуратуры цяпер праводзяць праверкі па фактах гібелі двух людзей, якія знаходзіліся на лячэнні ў 9-й клінічнай бальніцы і РНПЦ псіхічнага здароўя ў Мінску. Пра гэта паведаміў старшы памочнік пракурора Мінску Сяргей Балашоў.

16 верасня прыкладна ў 17:00 з балкона дзявятага паверху 9-й лякарні выкінуўся 68-гадовы мужчына, які знаходзіўся на лячэнні. Пенсіянер памёр на месцы. Высветлілася, што за некаторы час да суіцыду мужчына знаходзіўся ў дрэнным настроі, казаў, што яму надакучыла жыць і хварэць, перадае БелаПАН.

У той жа дзень у Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры псіхічнага здароўя ў Навінках ў прыбіральні павесілася 44-гадовая пацыентка.

Как вам новость?