У мінскіх школах выпускныя вечары пройдуць 11 чэрвеня

15.04.2010 10:07
Архив Редакция

Начальнік кіравання адукацыі камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Зоя Хахлова 14 красавіка паведаміла пра тое, што 11 чэрвеня стане адзіным днём для выпускных вечароў, якія пройдуць ва ўсіх мінскіх школах. "Сёлета ніякіх новаўвядзенняў у арганізацыі і правядзенні мерапрыемства не будзе", — адзначыла службовец.

«Вечары пачнуцца ў адзін час — а 20:00, а завершацца па ўзгадненні, — паінфармавала Зоя Хахлова. —  Хтосьці можа святкаваць да паўночы, а хтосьці і да самай раніцы. Час сканчэння адміністрацыі школ узгадняюць з адміністрацыяй раёна, апякунскай радай, бацькоўскім камітэтам».

Па словах начальніка кіравання адукацыі, калі актавая зала школы «невялікая, дазваляецца арганізоўваць вечары ва ўстановах культуры, цэнтрах пазашкольнай працы, палацы дзяцей і моладзі». «Камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама супраць рэстаранаў і кавярняў. Усё павінна быць хораша, арганізавана і бяспечна для выпускнікоў», — цытуе БелТА словы службоўца.

Зоя Хахлова нагадала, што ў сталіцы ў цяперашнім годзе выпускнікамі базавай школы стануць 15,3 тыс. чалавек (летась з-за падвойнага выпуску іх было 34,2 тыс. чалавек), выпускнікамі сярэдняй школы — больш за 13,5 тыс. чалавек (у 2009 — 16,7 тыс. чалавек).

Как вам новость?
Головоломки