У Нацыянальным аэрапорце "Мінск" затрымалі шэраг рэйсаў

02.12.2010 16:44
Архив Редакция

У Нацыянальны аэрапорт "Мінск" затрыманы прылёт сямі рэйсаў, з-за чаго былі затрыманыя вылеты яшчэ трох рэйсаў. Затрымкі рэйсаў звязаныя з дрэннымі ўмовамі надвор'я ў аэрапортах вылету. У самім аэрапорце "Мінск" сцвярджаюць, што гатовыя да прыёму і вылету самалётаў.

У Мінск пакуль не прыляцелі самалёты авіякампаніі «Белавія» з Калінінграду, Астаны, Мілану. Таксама не прыляцелі самалёты кампаніі «Аўстрыйскія авіялініі» з Вены, кампаніі «Люфтганза» з Франкфурту, кампаніі CGI з Раменскага і кампаніі «Турэцкія авіялініі» са Стамбулу, перадае БелПАН.

У адказ перанесеныя вылеты рэйсаў з Мінску ў Калінінград, Вену і Франкфурт.

Как вам новость?