У найбліжэйшыя дні ў Беларусі аб'яўлена штармавое папярэджанне

01.09.2010 13:52
Архив Редакция

У найбліжэйшыя суткі ў Беларусі аб'яўлена штармавое папярэджанне. 1 верасня цягам дня навальніцы чакаюцца ў паўднёва-ўсходніх раёнах рэспублікі, 2 верасня навальнічны фронт перамесціцца на паўночна-заходнюю палову краіны. А ў ноч з 1 на 2 верасня моцныя дажджы чакаюцца і ў Мінску, паведамілі ў Гідраметцэнтры Беларусі.

1 верасня ў Беларусі пачынаецца рэзкае пагаршэнне ўмоваў надвор’я. Як распавялі ў Гідраметцэнтры, актыўны цыклон, які ідзе на тэрыторыю рэспублікі з Карпатаў, стане прычынай непагадзі ў найбліжэйшыя тры дні. Рухаючыся ў паўночна-ўсходнім напрамку, ён пачне зацягваць халодныя паветраныя масы паўночнаатлантычнага паходжання, паведамілі ў Белгідраметэацэнтр.

Цэнтр цыкланічнай віхуры будзе знаходзіцца над поўднем Беларусі. Па ўсёй тэрыторыі рэспублікі прагназуюцца працяглыя дажджы, у многіх раёнах — з навальніцамі. Вецер усходні ўмераны, месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра ноччу па рэспубліцы ад 7 да 13°С, днём ад 10 да 17°С, па Гомельскай вобласці да 20°С.

У чацвер, 2 верасня, цыклон перамесціцца на Віцебскую вобласць. На большай частцы Беларусі па-ранейшаму будуць ісці дажджы. Вецер заходні, паўночна-заходні ўмераны, у заходніх раёнах — моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы ад 7 да 14°С, днём ад 8 да 15°С, на ўсходзе да 18°С.

У пятніцу, 3 верасня, цыклон перамесціцца, і Беларусь апынецца ў яго тылавой частцы. Стане яшчэ халадней — да 6°С ноччу, днём ад 8°С на поўначы да 16°С на поўдні краіны. Часам будуць ісці дажджы, парывы ветру будуць дасягаць 15 — 22 метраў за секунду.

Как вам новость?
Головоломки