У навагоднія святы адмяняецца праца 15 маршрутак

27.12.2010 10:37
Архив Редакция

У ГУ «Сталічны транспарт і сувязь» паведамілі, што ў дні навагодніх святаў 1, 2 і 7 студзеня ў сувязі са зніжэннем пасажырапатоку будуць часова адменены перавозкі па 15 экспрэсных аўтобусных маршрутах. У той жа час некаторыя экспрэсныя аўтобусы мяняюць графік і пачынаюць працаваць пазней, чым звычайна.

Так, 1 студзеня не будуць хадзіць маршруткі № 485-ТК «Мінск (Камароўскі рынак) — п. Броўкі (Рогаў, Шаршуны, Сялец)», № 1005-ТК «Ландэра — Камароўскі рынак», № 1019-ТК «Вакзал — ГЦ «Ждановічы», № 1026-ТК «Аўтарынак — ГЦ «Ждановічы», № 1199-ТК «Д/с «Малінаўка-4» — ГЦ «Ждановічы», № 1211-ТК «Д/с «Малінаўка-4» — д/с «Шабаны», № 1233-ТК «ГЦ «Ждановічы» — МВЦ «Экспабел», № 1269-ТК «А/в «Маскоўскі» — пас. Калодзішчы», № 1507-ТК «Ст. м. «Пушкінская» — ГЦ «Ждановічы», № 1529-ТК «А/в «Цэнтральны»- Атоліна», № 1567-ТК «Мінск (вул. В. Харужай) — пас. Бальшавік».

Экспрэсны аўтобусны маршрут № 1001-ТК «Д/с «Ангарская-4» — Вакзал» 1 студзеня пачне працаваць у 10:00. З 1 па 3 студзеня адмяняецца праца прыгараднага экспрэснага аўтобуснага маршруту № 1062-ТК «А/в «Маскоўскі» — с/т «Ветэран», паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

Таксама 2 і 7 студзеня не будуць працаваць экспрэсныя аўтобусныя маршруты № 1026-ТК «Аўтарынак — ГЦ «Ждановічы», № 1199-ТК «Д/с «Малінаўка-4» — ГЦ «Ждановічы», № 1507-ТК «Ст. м. «Пушкінская» — ГЦ «Ждановічы».

Як раней перадаваў Тэлеграф, у ноч з 31 снежня на 1 студзеня некаторыя маршруты грамадскага транспарту ў Мінску будуць працаваць без перапынку. Наземны пасажырскі транспарт будзе курсіраваць амаль па 30 маршрутах з інтэрвалам 15 хвілін, а мінскі метрапалітэн у навагоднюю ноч будзе працаваць да 03:00.

Как вам новость?
Головоломки