У навагоднюю ноч па ўсім Мінску пройдуць святочныя мерапрыемствы

31.12.2010 13:11
Архив Редакция

У Мінску ў ноч з 31 снежня на 1 студзеня гарадскія ўлады арганізуюць святочныя мерапрыемствы па ўсім горадзе. Як паведамілі ў Мінгарвыканкаме, акрамя трох агульнагарадскіх мерапрыемстваў у цэнтры сталіцы ў кожным з дзевяці раёнаў таксама арганізуюцца мясцовыя навагоднія праграмы.

Так, агульнагарадское навагодняе прадстаўленне «Карнавальная ноч» каля Нацыянальнай бібліятэкі пачнецца ў 21:00 31 снежня і скончыцца ў 04:00 1 студзеня. У ім плануюць прыняць удзел вядомыя беларускія артысты і творчыя калектывы. З 01:00 па 04:00 1 студзеня на пляцоўцы каля Палаца спорту будзе арганізавана святочная праграма «З Новым годам, сталіца!».

Традыцыйны навагодні феерверк адбудзецца на звыклым месцы — каля абеліска «Мінск — горад-герой». Ён пачнецца ў 01:30 1 студзеня і працягнецца прыблізна 20 хвілін.

Што тычыцца раённых святочных мерапрыемстваў, то яны таксама арганізуюцца на традыцыйных месцах. Раней за ўсё святочныя гулянні пачнуцца ў Першамайскім раёне — з 23:00 да 03:00 на пляцоўцы каля крамы «Гаспадарчыя тавары» па вуліцы Русіянава, 1. З 01:00 да 04:00 гулянні працягнуцца на вуліцы Фогель, 1.

Больш за ўсё пляцовак для масавых гулянняў арганізавана ў Фрунзенскім раёне. Тут мясцовыя ўлады арганізоўваюць навагоднія праграмы з 01:00 да 4:00 на пляцоўцы каля Мінскага лядовага палаца спорту (вул. Прытыцкага, 27), у рынку «Заходні» (вул. Бурдзейнага, 6), у ГЦ «Макісмус» (вул. Лабанка, 94), на пляцоўцы па вуліцы Матусевіча, 59а, на пляцоўцы ля крамы «Купалаўскі» (вул. Лынькова, 57) і каля Мінскага раённага цэнтра культуры (вул. Вышалескага, 4).

У гэты ж час масавыя святочныя гулянні арганізуюцца ў Заводскім, Маскоўскім, Савецкім і Цэнтральным раёнах Мінску. Так, у Заводскім раёне гулянні пройдуць на пяці пляцоўках: каля Палаца культуры МАЗ, на вуліцах Несцерава, 58, Бачылы, 1, перад мабільным катком у мікрараёне Чыжоўка, а таксама ў пасёлку Сокал. У Маскоўскім раёне святочныя мерапрыемствы арганізуюцца ў скверы па праспекце газеты «Праўда». У Савецкім раёне — на пляцоўцы перад універсамам «Паўночны» (вул. Мірашнічэнкі, 3), на стадыёне СШ № 53 (вул. Бяды, 9) і на плошчы перад Камароўскім рынкам (вул. В. Харужай, 6). У Цэнтральным раёне — на пляцоўцы каля Палаца спорту і каля Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі (Старавіленскі тракт, 41).

У Партызанскім раёне навагоднія мерапрыемствы пачнуцца крыху раней — у 00:30 і працягнуцца да 04:00 на пляцоўцы каля лыжаролернай трасы (вул. Сталетава, 1), на пляцоўцы ля заводакіраўніцтва МТЗ (вул. Даўгабродская, 29) і ў мікрараёне Сцяпянка (вул. Карвата).

Самая кароткая святочная праграма арганізуецца ў Ленінскім раёне. Яна прадоўжыцца толькі 2,5 гадзіны — з 01:00 да 3:30 на плошчы каля кінатэатра «Салют» (пр. Ракасоўскага, 150а).

Пазней за ўсё сканчаецца святочная праграма ў Кастрычніцкім раёне. Тут масавыя гулянні пройдуць з 01:00 да 04:30 на плошчы каля Палаца культуры і спорту чыгуначнікаў (вул. Чкалава, 7), у парку «Курасоўшчына», на пляцоўцы ля гандлёвага цэнтра (вул. Асаналіева, 40), у мікрараёне Сокал ля гандлёвага комплексу (вул. Барамзіной, 10а).

Акрамя таго, днём 1 студзеня святочныя мерапрыемствы арганізуюцца таксама каля Нацыянальнай бібліятэкі (13:30 — 15:30, 16:00 — 20:00) і каля кінатэатра «Салют» (пр. Ракасоўскага, 150а) (11:00 — 15: 00). Дзіцячае свята «Шчаслівы Новы год!» з 13:00 да 15:00 гарадскія ўлады правядуць у дзіцячым парку імя Горкага, а з 12:00 да 15:00 — на плошчы перад Камароўскім рынкам (вул. В. Харужай, 6).

У аўторак, 2 студзеня, дзіцячыя забаўляльныя праграмы арганізуюцца ў Мінскім заапарку (00:00 — 15:00), у парку ім. 50-годдзя Кастрычніка (13:00 — 15:00), на пляцоўцы каля Мінскага лядовага палаца спорту (вул. Прытыцкага, 27).

Как вам новость?
Головоломки