У навагоднюю ноч у Мінску будзе дзяжурыць у двая больш аварыйных брыгадаў

29.12.2010 16:53
Архив Редакция

У Мінску ў навагоднюю ноч будзе дзяжурыць дзевяць механізаваных брыгадаў гарадской аварыйнай службы — у два разы больш, чым  звычайна. Дадатковыя брыгады будуць працаваць з 18:00 31 снежня да 09:00 1 студзеня, паведамілі ва УП "Гарадская аварыйная служба".

Акрамя таго, у жыллёвым рамонтна-эксплуатацыйным аб’яднанні (ЖРЭА) Першамайскага раёна, а таксама ў ЖРЭА-1 Фрунзенскага раёна Мінску створаны аўтаномныя аварыйныя падраздзяленні, перадае агенцтва «Мінск-Навіны«.

На час навагодніх і калядных святаў ва ўзмоцнены рэжым працы таксама пераведзеныя ўсе арганізацыі аховы здароўя, а таксама асабісты склад мінскай міліцыі. Так, ва ўпраўленнях аховы здароўя аблвыканкамаў і камітэту па ахове здароўя Мінгарвыканкама створаны аператыўныя штабы, а ў медустановах арганізуюць дзяжурства кіруючага складу для прыняцця аператыўных рашэнняў, перадае БелТА,.

Як паведаміў начальнік аддзелу арганізацыі медыцынскай абароны пры надзвычайных сітуацыях міністэрства аховы здароўя Беларусі Алег Панчук, у месцах масавых мерапрыемстваў у Мінску і абласных цэнтрах будуць таксама працаваць перасоўныя аптэчныя пункты і санітарны транспарт з дадатковымі насілкамі.

У сваю чаргу ў ГУУС Мінску паведамілі, што супрацоўнікі сталічнай міліцыі пры правядзенні святочных мерапрыемстваў з 31 снежня 2010 года па 2 студзеня 2011 года асаблівую ўвагу будуць надаваць месцам масавых гулянняў і прылеглым тэрыторыям. Месцы правядзення агульнагарадскіх святочных мерапрыемстваў плануюць ахоўваць мабільнымі турнікетамі. Праход будзе ажыццяўляцца праз кантрольна-прапускныя пункты пасля асабістага дагляду з выкарыстаннем металадэтэктараў.

Как вам новость?
Головоломки