У Наваполацку чатырох хлопцаў судзяць за згвалтаванне непаўналетняй

02.07.2010 12:41
Архив Редакция

Пракуратура Наваполацка перадала ў суд справу аб згвалтаванні 15-гадовай дзяўчыны. Па словах старэйшай следчай наваполацкай пракуратуры Надзеі Макарычавай, дзяўчыну згвалціў хлопец, з якім яна нядаўна пазнаёмілася, а трое іншых хлопцаў дапамагалі гвалтаўніка трымаць пацярпелую, каб яна не змагла вырвацца.

«Злачынства адбылося ў сакавіку. Дзяўчына выпівала ў кампаніі чатырох хлопцаў недалёка ад школьнага стадыёна. З адным з іх яна пазнаёмілася нядаўна, адносіны былі рамантычнымі — гулялі разам, хадзілі ў кіно. Астатнія хлопцы — ейныя сябры з дзяцінства, выраслі ў адным мікрараёне», — цытуе Надзею Макарычаву «Камсамольская праўда ў Беларусі».

Пасля выпітага віна і гарэлкі залётнік дзяўчыны пачаў прапаноўваць ёй сэкс. Аднак дзяўчына, хаця і была досыць п’янай, кантролю над сабой не страціла і на такую прапанову не згаджалася. Тады яе сябры вырашылі дапамагчы і свайму сябру. Хлопцы схапілі дзяўчыну за рукі і за ногі, паспрабавалі заткнуць ёй рот.

«Дзяўчына намагалася адбівацца і крычала так, што было чуваць у жылых дамах, якія знаходзяцца ў 120 метрах ад месца здарэння», — распавяла старэйшы следчы наваполацкай пракуратуры.

Цяпер усім чатыром хлопцам пагражае да 13 гадоў пазбаўлення волі — і таму, хто згвалціў дзяўчыну, і тым, хто дапамагаў яе трымаць.

Как вам новость?
Головоломки