У ініцыятыўнай групе Гайдукевіча — звыш дзесяці тысяч членаў

22.09.2010 16:21
Архив Редакция

Патэнцыйны прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі (ЛДП) Сяргей Гайдукевіч паведаміў, што ў яго ініцыятыўную групу ўваходзіць ўжо 10483 чалавекі. "Прозвішчы членаў ініцыятыўнай групы будуць размешчаны на партыйным сайце, каб уся краіна і свет бачылі, якая колькасць людзей падтрымлівае прэтэндэнта ад ЛДП", — сказаў Сяргей Гайдукевіч.

«Я цяпер з нецярпеннем чакаю, колькі ж людзей увойдзе ў ініцыятыўную групу Аляксандра Лукашэнкі», — цытуе палітыка БелаПАН.

Пры гэтым Сяргей Гайдукевіч таксама паведаміў, што заява на рэгістрацыю ягонай ініцыятыўнай групы будзе перададзена ў Цэнтрвыбаркам 24 верасня.

Как вам новость?
Головоломки