У падтопленым Гомелі выставілі пасты МНС

06.04.2010 10:02
Архив Редакция

У выніку ўздыму ўзроўню вады ў рацэ Сож падтопленыя падворкі на некаторых вуліцах Гомелю. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Гомельскага абласнога кіравання МНС. На дадзены момант на вуліцах абласнога цэнтра падраздзялення МНС і ТВВАД выставілі свае пасты. Выратавальнікі нясуць кругласутачнае дзяжурства і аказваюць неабходную дапамогу насельніцтву.

Па словах выратавальнікаў, падтопленыя ўчасткі знаходзяцца ў прыбярэжнай зоне ракі. У МНС запэўнілі, што падобная сітуацыя тут традыцыйна развіваецца падчас паводкі, паведамляе БелТА.

Як паведамляў раней Тэлеграф, разліўшыся, рака Прыпяць адрэзала ад «вялікай зямлі» некалькі населеных пунктаў. Вёскі Мардзвін, Снядзін, Таргашын, Бялін з агульным насельніцтвам 300 чалавек ператварыліся ў астравы. Прадукты ў мясцовыя крамы зараз прывозяць на катэрах МНС. Дзясяткі вёсак падтопленыя. У Жыткавіцкім і Петрыкаўскім раёнах небяспечны ўзровень уздыму вады перавышаны больш чым на 20 сантыметраў.

Кожныя суткі Прыпяць падымаецца ў сярэднім на пяць сантыметраў. У шырыню яна разлілася больш чым на пяць кіламетраў. На ўсіх паводканебяспечных участках дзяжураць выратавальнікі. Пры неабходнасці яны гатовыя эвакуяваць людзей.

Как вам новость?