У ПАРЕ прызначылі новага дакладчыка па Беларусі

22.06.2011 14:34
Архив Редакция

Палітычны камітэт Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы 21 чэрвеня прызначыў новым спецыяльным дакладчыкам па сітуацыі ў Беларусі эстонскага дэпутата Андрэса Херкеля. Ён змяніў на гэтай пасадзе фінскага дэпутата Сініка Хурскайнен.

Падчас свайго выступу на пасяджэнні камісіі ПАРЕ па палітычных пытаннях, якое адбылося 31 траўня, Сініка Хурскайнен выказала занепакоенасць сітуацыяй у Беларусі. Яна заявіла, што беларускія ўлады «ўпарта не выконваюць стандарты Рады Еўропы ў галіне дэмакратыі, правоў чалавека і вяршэнства закона».

ПАРЕ паслядоўна вядзе дыялог не толькі з прадстаўнікамі афіцыйнага Мінску, але і з дэмакратычнымі сіламі Беларусі, грамадзянскай супольнасцю, прадстаўнікамі апазіцыі, незалежных СМІ і праваабарончых арганізацый.

Как вам новость?
Головоломки