У парку Горкага ў Мінску патануў мужчына

06.06.2011 10:51
Архив Редакция

У нядзелю, 5 чэрвеня, ў парку Горкага ў Мінску ў рацэ Свіслач патануў чалавек. Па словах відавочцаў здарэння, хлопец з двума прыяцелямі катаўся на катамаране і ў нейкі момант зваліўся ў ваду. Выратавальнага камізэлькі на маладым чалавеку не было. Самастойна выбрацца з вады маладому чалавеку па незразумелых пакуль прычынах не ўдалося, сябры дапамагчы таксама не змаглі.

Праз 15 хвілін на месца здарэння прыехалі ратавальнікі. Каб дастаць маладога чалавека з ракі ім спатрэбілася пяць-сем хвілін. Аднак працаўнікі «хуткай дапамогі», якія прыбылі на месца здарэння, ужо не змаглі вярнуць да жыцця хлопца, піша Yousmi.by.

Між тым, гэта не першы выпадак ўтаплення з пачатку лета. Так, 2 чэрвеня ў Чыжоўскім вадасховішчы патануў 31-гадовы мінчук. Пры гэтым мужчына ў момант ўтаплення знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення.

Как вам новость?
Головоломки