У парламент паступіў праект бюджэту на 2011 год

03.09.2010 17:01
Архив Редакция

Аляксандр Лукашэнка ўнёс на разгляд у Палату прадстаўнікоў праект бюджэту Рэспублікі Беларусь на 2011 год увечары 2 верасня. Яго разгляд у першым чытанні на пазачарговай сесіі плануецца на першыя даты верасня.

Разгляд праекту бюджэту пройдзе 6 верасня 2010 года ў ніжняй палаце парламенту падчас пашыранага паседжанне камісіі па бюджэце, фінансах і падатковай палітыцы. Пазачарговая сесія прызначаная на наступны дзень — 7 верасня, перадае БелаПАН.

Як паведамляў Тэлеграф, у парадак дня пятай нечарговай сесіі парламенту ўвайшло чатыры пытанні. Гэта праекты законаў «Аб унясенні дапаўненняў і зменаў у падатковы кодэкс РБ», «Аб унясенні дапаўненняў і зменаў у Бюджэтны кодэкс РБ», «Аб бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны РБ на 2011 год» і «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2011 год».

Как вам новость?