У Пецярбургу беларус забіў субутэльніка і распілаваў яго ножоўкай

04.06.2010 17:16
Архив Редакция

Супрацоўнікі праваахоўных органаў Кіраўскага раёна Санкт-Пецярбургу затрымалі 34-гадовага грамадзяніна Беларусі, які пражывае ў Пецярбургу без рэгістрацыі. Супрацоўнікі расійскай міліцыі падазраюць беларуса ў здзяйсненні забойства 57-гадовага жыхара Бранскай вобласці, якое беларус зрабіў падчас сваркі на глебе злоўжывання алкаголем.

Фрагменты цела невядомага мужчыны, пасля апазнанага жыхара Бранскай вобласці, які пражываў у Пецярбургу, знайшлі каля закінутага гандлёвага павільёну каля дома 15/2 па Кананерскім востраве 31 траўня. Астанкі былі раскладзеныя па поліэтыленавых пакетах, паведамляе Фонтанка.ру.

Па версіі следства, у пачатку мая ва ўказаным павільёне паміж забітым і яго знаёмым з Беларусі адбылася сварка падчас распіцця спіртнога. У выніку сваркі беларус нанёс свайму субутэльніку некалькі удараў нажом, ад якіх той сканаў на месцы, а пасля распілаваў цела нажоўкай і расклаў фрагменты па пакетах.

Забойца, відаць, вырашыў, што міліцыя не будзе шукаць труп ў пустым павільёне або проста не паспеў схаваць сляды злачынства. Аднак моцны трупны пах выдаў месца крывавай расправы, распавёў кіраўнік следчага аддзелу па Кіраўскім раёне СУ СКП РФ Антон Новікаў. «Па стане трупа мы мяркуем, што смерць наступіла ў раёне 26-28 траўня…», — паведаміў ён.

Падазраванага беларуса затрымалі паводле 91 артыкула КПК РФ, папярэдне была ўзбуджаная крымінальная справа па факце забойства — артыкул 105 КК РФ.

Как вам новость?
Головоломки