У пенсіянера знайшлі пірацкія дыскі на мільярд рублёў

16.07.2010 09:11
Архив Редакция

У вёсцы Валяр'янава Мінскага раёна ў падвале прыватнага дома 62-гадовага мужчыны аператыўнікі знайшлі пірацкія дыскі з фільмамі, кампутарнымі праграмамі і музыкай коштам каля аднаго мільярда рублёў.

На кантрафакт паказвала адсутнасць кантрольнай маркі і маркіроўкі праваўладальніка. Гаспадар дома сцвярджае, што здаваў падвал у арэнду прадпрымальніку. Гэтыя звесткі цяпер правяраюць супрацоўнікі міліцыі, паведамляе БелТА.

Падобны выпадак таксама быў зафіксаваны ў пасёлку Ратамка Мінскай вобласці. У гаражы аднаго прыватнага дома супрацоўнікі міліцыі выявілі 23 тыс. пустых каробак для DVD-дыскаў, больш за тысячу пачкаў цыгарэт «Святы Георгі» без акцызных марак на суму 5,5 млн. рублёў і каля трохсот пар дзіцячага абутку. Як высветлілася, усе гэтыя тавары былі незаконна ўвезены на тэрыторыю Беларусі з Расіі.

Как вам новость?
Головоломки