У першым квартале Беларусь плаціла за расійскі газ 223 даляры

25.03.2011 14:38
Архив Редакция

Генеральны дырэктар ААТ "Белтрансгаз" Уладзімір Маёраў 25 сакавіка паведаміў, што ў першым квартале 2011 года цана расійскага газу для Беларусі склала 223 даляры за тысячу кубаметраў. Гендырэктар "Белтрансгаза" таксама заявіў, што, нягледзячы на праблемы на валютным рынку, у прадпрыемства няма "неўрэгуляваных пытанняў па аплаце газу". "Мы, як імпартаёмістае прадпрыемства, перабудоўваецца ў сувязі з гэтым, працуем на пазабіржавым рынку", — растлумачыў Уладзімір Маёраў. 

У сваю чаргу старшыня савета дырэктараў ААТ «Белгазпрамбанк», намеснік старшыні праўлення ААТ «Газпром» Андрэй Круглоў па выніках сустрэчы з беларускімі партнёрамі заявіў, што «Газпром» і «Белтрансгаз» выконваюць свае дагаворныя абавязацельствы, перадае БелТА.

Паводле слоў Андрэя Круглова, расійскі бок не бачыць прычынаў, па якіх «Белтрансгаз» мог бы не выканаць свае дагаворныя абавязацельствы ў будучыні. Пры гэтым ён адзначыў, што ўсе спрэчныя пытанні бакі могуць вырашыць у працэсе перамоваў, нягледзячы на тое, што «жыццё шматграннае, зменлівае».

Намеснік старшыні савета дырэктараў ААТ «Белгазпрамбанк», намеснік старшыні праўлення ААТ «Газпромбанк» Аляксандр Собаль падкрэсліў у сваю чаргу, што аб’ём знешняга доўгу Беларусі не крытычны, таму ён не можа выклікаць занепакоенасці расійскага боку. Аляксандр Собаль таксама не бачыць «нічога страшнага» ў павелічэнні знешняга доўгу дзяржавы. На яго думку, галоўнае тое, на што ўлады накіруюць знешнія пазыкі.

Как вам новость?
Головоломки