У першым паўгоддзі беларуская мытня перавыканала план на 19,7%

29.07.2010 17:16
Архив Редакция

У студзені — чэрвені 2010 года ад дзейнасці мытных органаў у бюджэт дзяржавы паступіла больш за 5,5 трлн. рублёў. Такім чынам, план першага паўгоддзя перавышаны на 19,7%. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэту Беларусі Леанід Досаў.

Пры гэтым у параўнанні з аналагічным перыядам 2009 года аб’ём паступленняў вырас на 599,1 млрд. рублёў, перадае АФН.

Па выніках першага паўгоддзя аб’ём увозу тавараў фізічнымі асобамі павялічыўся на 5%. «Тэндэнцыя росту працягвае захоўвацца, хаця якога-небудзь усплеску, чэргаў на мяжы няма. Акрамя таго мы не можам сказаць, што рост імпарту тавараў негатыўна адбіўся на якой-небудзь з галінаў нашай эканомікі», — адзначыў Леанід Досаў.

У студзені — чэрвені гэтага года мытныя органы выявілі больш за дзесяць тысяч парушэнняў мытнага заканадаўства, звязаных з незаконным паступленнем замежных тавараў на тэрыторыю Беларусі (на 5,4% больш, чым летась). Кошт сканфіскаваных прадметаў мытных правапарушэнняў вырасла на 15%, паведаміў намеснік старшыні ДМК.

Акрамя таго, па дадзеных ДМК, у 2010 годзе спынілі 47 спробаў кантрабанды псіхатропных і наркатычных рэчываў, агульная вага якіх склала каля 281 кілаграма. Таксама мытнікі сканфіскавалі 94,7 млн. штук цыгарэтаў. Гэта ў сем разоў больш, чым у першым паўгоддзі мінулага года, — распавёў Леанід Досаў.

Как вам новость?
Головоломки