У Пінску двух згоншчыкаў-рэцыдывістаў прысудзілі да турэмных тэрмінаў

08.04.2011 10:25
Архив Редакция

Суд Пінску (Берасцейская вобласць) асудзіў адразу двух мясцовых жыхароў за аналагічныя злачынствы — згон аўто, кіраванне транспартным сродкам без пасведчання і ў стане алкагольнага ап'янення і здзяйсненне з іх удзелам іншых злачынстваў. "У дзеяннях маладых людзей прасочваецца рэцыдыў, і толькі суровае пакаранне здольнае спыніць іх ад здзяйснення легкадумных учынкаў", — заявіла пасля вынясення абвінаваўчага прысуду памочніца пракурора Вольга Селядцова.

Аднаму асуджанаму 26 гадоў, яго суд прысудзіў да чатырох гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Іншаму злачынцу — 24 гады, у калоніі ўзмоцненага рэжыму яму давядзецца правесці 4,5 гады. Між тым, пракуратура Пінску настойвала на больш жорсткім пакаранні для абодвух, перадае «Вячэрні Брэст».

У першым выпадку мужчына выкраў ключы ад аўто свайго знаёмага у яго ж ўласнай кватэры, калі той пасля сумеснага ўжывання спіртнога адправіўся спаць. У выніку п’яны згоншчык здзейсніў наезд на веласіпедыста, які ад атрыманых траўмаў памёр на месцы.

Другі асуджаны скраў толькі што набытае аўто проста на вачах у ягонага гаспадара. Апошняга зламыснік замкнуў у гаражы, а на машыне, якая стаяла ў двары, з’ехаў, зрэшты, недалёка — не справіўся з кіраваннем і трапіў у ДТЗ. Цяпер акрамя турэмнага тэрміну зламысніку давядзецца яшчэ і заплаціць за разбіты аўтамабіль — 9,3 млн. рублёў.

Как вам новость?
Головоломки