У Пінску прапануюць за дзве тысячы рублёў з'ездзіць у мінулае

09.03.2010 17:44
Архив Редакция

Новы атракцыён пад назвай "Паездка ў мінулае" з'явіўся ў Пінску. Ахвотнікі ўсяго за дзве тысячы рублёў могуць пракаціцца на металічным муляжы карэты. За гэтыя грошы конік зробіць два колы па гарадской плошчы. Прычым, падчас вандравання забараняецца паліць і знаходзіцца ў нецвярозым стане.

Атракцыён атрымаўся з утоеным сэнсам. Падчас вандравання можна ўбачыць знакі мінулага: старажытнае гарадзішча, езуіцкі калегіум, помнік Леніну, першыя «хрушчоўкі», паведамляе Пінскі інфармацыйна-забаўляльны сайт MyPinsk.com.

Как вам новость?
Головоломки