У Пінску валютчыкаў ловяць на жыўца

10.06.2011 15:29
Архив

У Пінску супрацоўнікі міліцыі, выступіўшы ў ролі пакупнікоў замежнай валюты, увайшлі ў давер да мясцовага жыхара, які займаўся незаконнымі валютнымі аперацыямі. Разам з згаданым валютчыкаў, які заявіў, што пры сабе ў мэтах бяспекі грошай не трымае, яны прыйшлі да яго дамоў, дзе канфіскавалі 10 тыс. даляраў.

У Берасці ж валютчыка з пасёлка Мухавец, затрымалі на сезоннай пляцоўцы Цэнтральнага рынку. Пры сабе ў яго было 1020 даляраў, 10 еўра, 2,4 млн рублёў, перадае «Вячэрні Брэст«.

Як перадаваў Тэлеграф, у красавіку-траўні 2011 года супрацоўнікі УУС Беларусі на транспарце сумесна з падатковымі інспектарамі і супрацоўнікамі тэрытарыяльных АУС прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за незаконныя валютныя аперацыі 21 чалавека. На аб’ектах чыгуначнага і паветранага транспарту праваахоўнікі канфіскавалі больш за 70 млн рублёў, каля 14 тыс. даляраў, больш за 38 тыс. расійскіх рублёў і 210 еўра.