У Польшчы адкрылі помнік загінулым беларускім лётчыкам

12.04.2010 13:53
Архив Редакция

У нядзелю, 11 красавіка, у польскім горадзе Радам адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка двум беларускім лётчыкам, якія загінулі на авіяшоў у канцы жніўня 2009 года. У цырымоніі адкрыцця ўзяла ўдзел дэлегацыя ВПС і войскаў ППА Ўзброеных сіл Беларусі, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, чальцы сем'яў загінулых.

Помнік Аляксандру Марфіцкаму і Аляксандру Жураўлевічу ўсталявалі ў мясцовасці Малэнчын каля Радама па ініцыятыве плябана мясцовай парафіі і мясцовых жыхароў Малэнчына, ідэю якіх падтрымалі камандаванне Ваенна-паветраных сіл Польшчы і мясцовыя ўлады, перадае БелТА.

Помнік знаходзіцца практычна на месцы падзення самалёта Су-27. Гранітная аснова нагадвае контур Су-27 з двума крыжамі — праваслаўным і каталіцкім. Хрысціянскія знакі зробленыя з металу рухавіка пацярпелага крушэнне самалёта. Вышыня помніка — больш за два метры, на пастаменце — надпісы на беларускай і польскай мовах.

Беларускі ваенны самалёт Су-27УБМ разбіўся 30 жніўня 2009 года падчас выканання фігур вышэйшага пілатажу на авіяшоў у Радаме. Лётчыкі, адвёўшы падаючы самалёт ад населенага пункта, коштам свайго жыцця прадухілілі згубу шматлікіх людзей.

Загінулыя на авіяшоў у Радаме беларускія лётчыкі пасмяротна ўзнагароджаныя ордэнам «За асабістую мужнасць».

Как вам новость?
Головоломки