У Польшчы арыштавалі беларускага шпіёна

10.03.2010 14:02
Архив Редакция

Адзін з супрацоўнікаў Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы (АУБ) працаваў на беларускую выведку. Дадзеная інфармацыя змяшчаецца ў штогадовым дакладзе АУБ, перададзеным дзявятага сакавіка 2010 года ў парламенцкую камісію па справах спецслужбаў. Працэс над затрыманым засакрэчаны.

Супрацоўніка беластоцкага аддзялення АУБ Роберта Р., абвінавачанага ў «супрацоўніцтве з замежнай выведкай», затрымалі яшчэ ў лютым 2008 года. Затрыманы вінаваціцца па арт. 130 УК Польшчы – шпіянаж. Працэс па яго справе пачаўся ў снежні 2009 года, паведамляе польская «Gazeta Wyborcza».

Паводле дакладу, беларускай сувязной Роберта Р. была беларуска Вольга Саломенік, якая валодала фірмай у Беластоку. Адразу пасля арышту Роберта Р. яна знікла. У сувязі з гэтым яе абвясцілі ў вышук, заявіла прэс-сакратарка АУБ палкоўнік Катажына Каняцпольская-Ўрублеўская, перадае «Gazeta Wyborcza».

У дадзены момант інфармацыю пра Вольгу Саломенік можна знайсці на аўстрыйскім шлюбным партале ў частцы «Russische Frauen». Там яна шукае «мужчыну да 60 гадоў». Паводле партала, Вольга Саломенік «адкрытая, жыццярадасная, вясёлая, любіць спорт, падарожжы, тэніс і дзяцей, размаўляе па-ангельску, не паліць», паведамляе «Gazeta Wyborcza».
 

Как вам новость?