У Полацку па віне жабрака загарэлася дзевяціпавярхоўкі

09.12.2010 16:58
Архив Редакция

Увечары 4 снежня ў Полацку Віцебскай вобласці па віне бамжа загарэўся дзевяціпавярховы дом. 44-гадовы мужчына, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, узламаў краты акна ў падвале дома, шукаючы прытулку ад холаду, і заснуў там. Ад пакінутага ім непатушанага недакурка ў склепе загарэлася смецце, паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях Беларусі.

Прыбыўшы на месца здарэння ратавальнікі выявілі моцнае задымленне тэхнічнага паверха будынка, перадаюць «Народныя навіны Віцебска».

Вінаватага пажару супрацоўнікі МНС вынеслі са склепу і перадалі брыгадзе хуткай дапамогі. Мужчыну даставілі ў Полацкую цэнтральную гарадскую лякарню № 1, дзе медыкі канстатавалі моцнае алкагольнае ап’яненне і атручванне прадуктамі гарэння.

Как вам новость?
Головоломки