У Пружанах здзейснены разбойны напад на аддзяленне «Беларусбанка»

09.03.2011 12:27
Архив Редакция

У Берасцейскай вобласці ў Пружанах невядомы мужчына здзейсніў разбойны напад на аддзяленне ААБ «Беларусбанк» на вуліцы Набярэжная. Інцыдэнт адбыўся 4 сакавіка. Па дадзеных следства злачынец, пагражаючы касіру прадметам, падобным на пісталет, запатрабаваў перадаць грошы.

Зламыснік выкраў каля 3,1 тыс. даляраў, 1,8 тыс. еўра, 50 польскіх злотых, 13,3 тыс. расійскімі рублёў, 2510 беларускіх рублёў і ўцёк. У гэты час у аддзяленні банка знаходзілася адна касірка, наведнікаў не было, паведамляе БелаПАН.

Па факце разбойнага нападу праваахоўныя органы ўзбудзілі крымінальную справу.

Как вам новость?