У Пружанах жанчына звалілася разам з балконам з чацвертага паверху

09.06.2010 12:41
Архив Редакция

Жыхарка Пружанаў ў выніку абвалу баклеона ўпала з чацвёртага паверха. У рэанімацыйным аддзяленні раённай лякарні, куды пацярпелых даставіла брыгада хуткай меддапамогі ў цяжкім стане, урачы канстатавалі закрытую чэрапна-мазгавую траўму, політраўму, пераломы костак абедзвюх галёнак.

Увечары, калі жанчына выйшла на гаўбец уласнай кватэры, замацаванне жалезабетоннай пліты раптам абрынулася, перадае БелТА.

Як распавялі ў МНС, частка элементаў канструкцыі ўпала на гаўбец кватэры, якая знаходзіцца на паверх ніжэй. Выратавальнікі сумесна з камунальнымі службамі адразу ж дэмантажавалі канструкцыі балкона, якія звісалі.

«Меркаваная прычына здарэння — фізічны знос арматуры жалезабетонных пліт умацавання балкона», — паведамілі ў МНС.

Дом, у якім адбылося надзвычайнае здарэнне, адносіцца да катэгорыі старых пяціпавярховак і быў пабудаваны ў 1970-м годзе. Апошні капрамонт тут праводзіўся ў 2003 годзе.

Как вам новость?
Головоломки