У псіхдыспансеры шызафрэнік задушыў суседа па палаце

26.04.2010 15:54
Архив Редакция

Старэйшы памочнік пракурора Мінска Сяргей Балашоў паведаміў, што пракуратура Маскоўскага раёна сталіцы ўзбудзіла крымінальную справу па факце забойства, здзейсненага ў псіханеўралагічным дыспансеры № 4. "У  адной з палатаў дыспансера  са слядамі ўдушэння быў выяўлены труп 28-гадовага пацыента, які быў хворы на шызафрэнію. Высвятлілася, што забойства здзейсніў сусед па палаце", — расказалі ў пракуратуры.

Па дадзеных праваахоўных органаў, труп мужчыны выявілі 22 красавіка. Прычынай смерці экспертыза назвала механічную асфіксію, паведамляе БелаПАН.

Праверка ўстанавіла, што злачынства здзейсніў 53-гадовы пацыент з такім ж, як у  пацярпелага, дыягназам, расказалі ў пракуратуры.
 
Пацыента-забойцу змясцілі ў ахоўваемае аддзяленне рэспубліканскай клінічнай псіхіятрычнай лякарні «Навінкі».

Как вам новость?
Головоломки