У Рагачоўскім раёне міліцыянт цяжка параніў дзяўчыну з пісталета

09.07.2010 09:17
Архив Редакция

Шостага ліпеня каля 23:00 у вёсцы Доўск Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці участковы інспектар РАУС, знаходзячыся ў службовым аўтамабілі, стрэліўшы з табельнай зброі, цяжка параніў 22-гадовую мясцовую жыхарку. Па папярэдняй інфармацыі, інцыдэнт адбыўся выпадкова. У дадзены момант дзяўчына знаходзіцца ў лякарні, яе стан ацэньваецца як крытычны.

Як заявіў намеснік міністра ўнутраных спраў Беларусі палкоўнік міліцыі Анатоль Курылец, па дадзеным факце ўзбуджана крымінальная справа ч. 1 арт.арт. 14, 139 КК (замах на забойства). Яго на кантроль узяў асабіста міністр унутраных спраў. Супрацоўнік міліцыі, які параніў дзяўчыну, ужо затрыманы, паведамілі ў МУС.

Першапачатковая праверка ў Рагачоўскім РАУС устанавліа, што прафесійная падрыхтоўка ў райаддзеле не была арганізавана на належным узроўні, з заступілымі на службу супрацоўнікамі не заўсёды праводзіліся штодзённыя інструктажы.

«Гэта трагедыя для сям’і пацярпелай і сапраўдны ганьба для ўсёй сістэмы органаў унутраных спраў», — адзначыў Анатоль Курылец. Разам з тым, ён дадаў, што гэты выпадак з’яўляецца адзінкавым.

«Сістэма службовай падрыхтоўкі супрацоўнікаў міліцыі, якія часта знаходзяцца ў стрэсавых сітуацыях, ужо даўно не давала такіх «збояў». Дзеянням службовых асобаў, якія былі да гэтага датычныя, па выніках праверкі Галоўнага ўпраўлення ўласнай бяспекі МУС ужо ў найбліжэйшыя дні будзе дадзена жорсткая і прынцыповая ацэнка», — паведаміў намеснік міністра ўнутраных спраў.

Как вам новость?