У Расіі адкрыюць першую беларускамоўную школу

28.06.2010 12:33
Архив Редакция

У 2011 годзе ў Маскве ў рамках дамоўленасці прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з мэрам расійскай сталіцы Юрыем Лужковым плануецца адкрыць першую ў Расіі школу з вывучэннем прадметаў на беларускай і рускай мовах. Ініцыятарам адкрыцця школы з паглыбленым вывучэннем беларускай этнічнай культуры з'яўляецца кіраўніцтва Паўднёва-Усходняй акругі расійскай сталіцы.

З верасня 2010 мяркуецца ўвесці факультатывы па вывучэнні беларускай мовы і гісторыка-культурнай спадчыны беларусаў у чатырох акругах расійскай сталіцы з мэтай вызначыць колькасць навучэнцаў будучай школы. Таксама неабходна вызначыць прадметы, якія будуць выкладацца на рускай і беларускай мовах, паведамляе БелаПАН.

У Маскве таксама плануецца адкрыць Свабодны беларускі інстытут. Ініцыятарам яго стварэння з’яўляецца працоўная група «Спадчына», у якую ўваходзяць вядомыя беларусазнаўцы Беларусі і Расіі: Аляксей Каўка, Сяргей Кандыбовіч, Юры Лабынцаў, Адам Мальдзіс, Мікола Нікалаеў, Святлана Снапкоўская і іншыя.

Асноўныя напрамкі працы дадзенага інстытута — збор матэрыялаў аб беларусах Расіі, які адыграў важную ролю ў гісторыі расійскай дзяржавы, распрацоўка метадычных матэрыялаў па вывучэнні беларускай мовы і нацыянальнай культуры, падрыхтоўка спецыялістаў-белорусазнаўцаў у маскоўскіх ВНУ.

Как вам новость?
Головоломки