У Расіі беларус урэзаўся ў машыну ДПС і параніў двух даішнікаў

12.08.2010 15:53
Архив Редакция

У Расіі ў Цвяры 38-гадовы грамадзянін Беларусі, кіруючы аўтамабілем Toyota Land Cruiser на скрыжаванні праехаў на чырвонае святло светлафора і ўрэзаўся ў патрульны аўтамабіль ДПС УДІБДД па Цвярской вобласці. У выніку ДТЗ пацярпелі два інспектары ДПС: кіроўца і пасажыр патрульнага аўтамабіля ДАІ.

Інцыдэнт здарыўся 11 жніўня ў 03:00. Удар быў настолькі моцным, што аўтамабіль ДПС адкінула на, фуру, якая праязджала міма, паведамляе Цвярское інфармацыйнае агенцтва.

34-гадовы інспектара ДПС, які знаходзіўся за рулём, і ягоны 29-гадовы пасажыр атрымалі ў аварыі страсенне галаўнога мозгу, закрытую чэрапна-мазгавую траўму, рану скроневай вобласці.

Патрульны аўтамабіль у аварыі моцна памяла. Больш аб наступствах аварыі не паведамляецца.

Как вам новость?
Головоломки