У Расіі беларускага змагара з карупцыяй затрымалі за хабар

08.02.2011 09:56
Архив Редакция

Праваахоўныя органы Калужскай вобласці (Расія) распачалі ў дачыненні да грамадзяніна Беларусі крымінальную справу па факце дачы хабару супрацоўніку міліцыі. Як распавёў 7 лютага старшы інспектар аддзелу працэсуальнага кантролю следчага ўпраўлення следчага камітэту па Калужскай вобласці Альберт Кізімаў, у затрыманага беларуса канфіскавалі пасведчанне інспектара бяспекі камісіі па барацьбе з карупцыяй. 

Па версіі следства, супрацоўнікі патрульна-паставой службы, якім беларус пры праверцы дакументаў прад’явіў дадзенае пасведчанне. Аднак міліцыянты засумняваліся ў сапраўднасці дакумента і даставілі беларуса ў Калужскае УУС. За вяртанне пасведчання і неправядзенне па дадзеным факце праверкі мужчына прапанаваў начальніку АБЭЗ хабар у памеры 15 тыс. рублёў. Пасля перадачы грошай беларуса затрымалі супрацоўнікі АБЭЗ, перадае ІА «REGNUM-Беларусь».

У цяперашні час праводзіцца папярэдняе расследаванне з мэтай устанаўлення ўсіх акалічнасцяў сітуацыі.

Как вам новость?