У Расіі прысуд Саннікаву "выклікае пытанні"

16.05.2011 17:06
Архив Редакция

Афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Аляксандр Лукашэвіч пракаментаваў апошнія прысуды ўдзельнікам акцыі пратэсту на плошчы Незалежнасці ў Мінску 19 снежня 2010 года і, у прыватнасці, экс-кандыдату ў прэзідэнты Беларусі Андрэю Саннікаву.

«Сваю ацэнку дзеянням беларускіх уладаў мы ўжо не раз давалі на ўзроўні кіраўніцтва краіны. У сувязі з гэтым вынесеныя прысуды не могуць не выклікаць пытанняў», — заявіў дырэктар дэпартаменту інфармацыі і друку расійскага знешнепалітычнага ведамства.

У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэвіч заклікаў беларускі бок «больш адказна ставіцца да выканання прынятых на сябе міжнародных абавязацельстваў у галіне правоў і свабод чалавека».

Як раней перадаваў Тэлеграф, за арганізацыю масавых беспарадкаў суд прысудзіў Андрэя Саннікава да пяці гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго жонку, журналістку расійскай «Новой газеты» Ірыну Халіп, у турму суд адпраўляць не стаў.

Как вам новость?
Головоломки