У Расіі затрымалі гандлярку сэкс-рабынямі з Беларусі

29.09.2010 14:20
Архив Редакция

У Краснадарскім краі Расіі супрацоўнікі праваахоўных органаў пры звычайнай праверцы дакументаў затрымалі 31-гадовую Юлію Сайкоўскую, якая знаходзілася ў вышуку не толькі ў Расіі, але і ў Беларусі. Па дадзеных праваахоўнікаў, жыхарка Краснадару адправіла за мяжу для занятку прастытуцыяй больш за 50 дзяўчат.

Як высветлілі расійскія следчыя, Юлія Сайкоўская давала аб’явы ў розных СМІ аб наборы дзяўчат мадэльнай знешнасці для працы за мяжой у мадэльным бізнэсе. Пасля кастынгу дзяўчаты атрымлівалі неабходныя дакументы і выязджалі за мяжу, дзе іх сустракаў змоўшчык рабагандляркі, які адбіраў у іх пашпарты, перадае Life News.

У асноўным сэксуальных рабыняў адпраўлялі ў краіны Еўропы і Блізкага усходу. У следчых органах не выключаюць, што эпізодаў было значна больш, чым вядома на сённяшні дзень. Генеральная пракуратура Расіі вырашыла не аддаваць падазраваную Беларусі да заканчэння судовага разбіральніцтва па злачынствах, учыненых на тэрыторыі Расіі.

Как вам новость?
Головоломки