У "Расатама" ёсць "сур'ёзныя пытанні" па беларускай АЭС

21.10.2010 09:32
Архив Редакция

Намеснік гендырэктара расійскай дзяржкарпарацыі «Расатам» Мікалай Спаскі заявіў, што перамовы з Беларуссю па будаўніцтве яе першай атамнай электрастанцыі праходзяць канструктыўна. Па яго словах, да цяперашняга моманту "пагадненне (паміж Расіяй і Беларуссю аб будаўніцтве АЭС — Тэлеграф) гатовае, ідзе праца, і гэта цалкам нармальна".

«Ёсць сур’ёзныя пытанні, бо гэта не проста доўгатэрміновая перспектыва, а рэальная будоўля ў самым цэнтры нашай прасторы. І трэба вельмі сур’ёзна адпрацаваць і канкрэтныя рэчы», — падкрэсліў намеснік кіраўніка «Расатама», перадае БелаПАН.

Пры гэтым Сяргей Спаскі адзначыў, што праца над вырашэннем гэтых сур’ёзных пытанняў ідзе «ў сяброўскім, нармальным, канструктыўным ключы», і выказаў надзею на тое, што ўсе спрэчныя пытанні «будуць аператыўна вырашаныя».

У сваю чаргу намеснік міністра энергетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк заявіў, што галоўным нявырашаным пытаннем на сённяшні дзень застаецца патрабаванне Расіі ўнесці ў міжурадавае пагадненне аб будаўніцтве АЭС пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне электраэнергетыкі. «Мы цяпер над гэтым дакументамі працуем», — сказаў намеснік кіраўніка мінэнерга Беларусі.

Как вам новость?
Головоломки