У сайтаў беларускіх СМІ паўсталі праблемы

23.06.2011 16:03
Архив Редакция

У шэрагу сайтаў беларускіх сродкаў масавай інфармацыі паўсталі праблемы. Так, з самай раніцы паўсталі праблемы ў Telegraf.by, па невядомай прычыне не працуе сайт Хартыі 97. Пад масіраваныя DDoS-напады падвергнуліся сайты "Еўрапейскага радыё для Беларусі" і Аб'яднаных дэмакратычных сіл.

«Атака пачалася 22 чэрвеня прыкладна ў 19:15. Запыты былі ў асноўным з расійскіх сервераў і расійскіх кампутараў. Убачыўшы гэтую атаку, наш аператар хостынгу праз 15 хвілін заблакаваў доступ да сайта да заканчэння атакі. Але гэтая атака працягваецца да гэтага часу», — паведаміў галоўны рэдактар «Еўрапейскага радыё для Беларусі» Віталь Зыблюк, перадае БелаПАН.

Сайт жа АДС пачаў «падвяргацца масіраванаму DDoS-нападу, які перавышаў прапускную здольнасць сервера ў дзесяць разоў» з 19:00 22 чэрвеня.

Как вам новость?