У Салігорску дзесяцігадовы школьнік цяжка параніў равесніка з вінтоўкі

18.03.2011 14:50
Архив Редакция

Супрацоўнікі Салігорскага РАУС праводзяць праверку па факце ранення вучня чацвертага класа. Па дадзеных праваахоўных органаў, 17 сакавіка школьніка з пнеўматычнай вінтоўкі параніў яго равеснік, таксама навучэнец чацвертага класа. У выніку хлопчыка з адкрытай чэрапна-мазгавой траўмай шпіталізавалі ў цэнтральную раённую лякарню Салігорску.

Як растлумачылі ва УУС Мінаблвыканкама, няшчасны выпадак адбыўся ў двары дома па вуліцы Васкрасенскай. У цяперашні час па дадзеным факце праваахоўныя органы праводзяць праверку.

Как вам новость?