У самалёта Мінск-Амстэрдам трэснула лабавое шкло

18.10.2010 10:06
Архив Редакция

Няштатная сітуацыя адбылася ў 12:21 16 кастрычніка ў экіпажа самалёта, які выконваў пералёт з Мінску ў Амстэрдам. Борт быў вымушаны вярнуцца ў Нацыянальны аэрапорт Мінск праз расколіны, якіяз'явіліся на лабавым шкле. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях Беларусі.

Аварыйная пасадка прайшла паспяхова. Як паведамляе Белтэлерадыёкампанія, на борце самалёта знаходзілася 22 пасажыры і чатыры члены экіпажа. Ніхто з іх не пацярпеў.

Как вам новость?