У Санкт-Пецярбургу знікла беларуская журналістка

09.03.2010 18:24
Архив Редакция

Генеральнае консульства Беларусі падало ў праваахоўныя органы Санкт-Пецярбурга заяву пра знікненне журналісткі беларускага тэлебачання. Па звестках віцэ-консула Беларусі ў Пецярбургу, 51-гадовая журналістка Святлана Балашова сышла з гасцініцы «Неўскі, 72» першага сакавіка і з тых часоў яе ніхто не бачыў.

“Журналістка прыехала ў Санкт-Пецярбург са здымачнай групай з Беларусі, — распавялі супрацоўнікі гасцініцы. – Беларуская група паводзіла сябе звычайна, нічога дзіўнага мы не заўважылі. Куды сышла жанчына, ніхто не пытаў“.

Па словах супрацоўнікаў гасцініцы, дзе спыніліся беларускія журналісты, праз некалькі дзён узнялася паніка па факце знікнення журналісткі, паведамляе газета «Аргументы и факты».

Праваахоўныя органы Цэнтральнага раёна Санкт-Пецярбурга паведамілі, што месцазнаходжанне беларускай журналісткі дагэтуль невядома. “Да нас звярнуўся віцэ-консул Беларусі і цяпер па заяве праводзіцца праверка”, — распавялі ў расійскай міліцыі.
 

Как вам новость?