У СЭЗ "Мінск" могуць стварыць 37 новых прадпрыемстваў

21.02.2011 15:13
Архив Редакция

Кіраўніцтва свабоднай эканамічнай зоны (СЭЗ) "Мінск" разлічвае стварыць да 2017 года 37 новых інавацыйных прадпрыемстваў, якія будуць працаваць па высокіх тэхналогіях і выпускаць прадукцыю, разлічаную на экспарт. Пра гэта заявіў кіраўнік адміністрацыі СЭЗ Аляксандр Ахрэмчык. На дадзены момант у эканамічнай зоне дзейнічае 91 прадпрыемства.

У сваёй большасці вытворчасць дзейных прадпрыемстваў таксама разлічана на пастаўку за мяжу, многія прадпрыемствы створаны пры дапамозе замежнага капіталу. Усяго ў «Мінску» працаўладкавана каля дзесяці тысяч чалавек, перадае агенцтва «Мінск-Навіны».

Зараз у эканамічнай зоне адсутнічае свабоднае месца, дзе можна было б размясціць новых рэзідэнтаў. Аднак у СЭЗ разлічваюць на пашырэнне зоны, аб такой магчымасці кіраўніцтва СЭЗ «Мінск» вядзе перамовы з Мінаблвыканкамам.

СЭЗ «Мінск» з’явілася ў 1998 годзе паводле ўказу Аляксандра Лукашэнкі. Тэрыторыя зоны займае больш за 1,7 тыс. гектараў зямлі і дзеліцца на восем участкаў, якія знаходзяцца ў сталіцы і Мінскай вобласці.

Как вам новость?