У Шклове грузавы цягнік збіў жанчыну

22.03.2010 14:11
Архив Редакция

У Шклове на адным з чыгуначных пераходаў грузавы цягнік збіў мясцовую жыхарку, ская памерла. Як паведамілі ў Шклоўскім РАУС, 45-гадовая жанчына разам з 12-гадовым сынам 21 сакавіка а 17:10 наблізілася да чыгуначнага пераходу, затым устала на шляхі, павярнулася спінай да рухомага саставу і ніяк не рэагавала на сігналы машыніста.

«Перад самым сутыкненнем жанчына паспела адапхнуць сына ў бок, а сама ад атрыманых траўмаў сканала на месцы. Сына загінулай у шокавым стане даставілі ў цэнтральную раённую лякарню», — распавялі ў РАУС, перадае БелТА.

Як высветлілася, жанчына была ў стане алкагольнага ап’янення. Па дадзеным факце міліцыя пачала праверку. У РАУС адзначаюць, што «хутчэй за ўсё гэта быў выпадак суіцыду, матывы якога мусіць ўсталяваць следству».

Как вам новость?
Головоломки