У Шклове жанчына збіла да смерці сваю хворую маці

13.10.2010 17:15
Архив Редакция

У Шклове 59-гадовую жанчыну падазраюць у забойстве ейнай цяжкахворай маці. Цела было выяўлена 6 кастрычніка ў кватэры пацярпелай. Па інфармацыі следства, смерць наступіла ў выніку чэрапна-мазгавой траўмы, пералому рабра і іншых цялесных пашкоджанняў, паведамілі ў пракуратуры Магілёўскай вобласці.

Асноўнае падазрэнне ўпала на дачку загінулай. «3 кастрычніка жанчына, будучы ў стане алкагольнага ап’янення, на глебе асабістых непрыязных адносінаў, якія ўзніклі ў сувязі з доўгім цяжкім захворваннем маці і вымушаным доглядам за ёй, нанесла пацярпелай цяжкія цялесныя пашкоджанні, ад якіх апошняя сканала», — паведаміла памочніца пракурора Магілёўскай вобласці Ала Кузняцова, перадае БелаПАН.

Как вам новость?
Головоломки