У школьных музеях канфіскавалі больш за 100 выбуховых прылад

25.03.2010 11:11
Архив Редакция

У лютым-сакавіку 2010 года супрацоўнікі МУС і КДБ Беларусі правялі агляд музеяў баявой славы ўстаноў адукацыі і арганізацый на наяўнасць зброі і выбуховых прылад, якія ўяўляюць пагрозу жыццю і здароўю грамадзян. У выніку аператыўнікі канфіскавалі і знішчылі больш за 100 выбухных прылад і 242 адзінкі зброі.

Канфіскаваная зброя не мела заключэння спецыялістаў сапёрна-піратэхнічных падраздзяленняў. Яно таксама калекцыянавалася без наяўнасці адпаведных ліцэнзій МУС РБ. Арганізатары экспазіцый не прывялі агнястрэльную зброю ў стан, непрыдатны для здзяйсненя стрэлу, і экспанавалі не разраджаныя боепрыпасы, паведамілі ў прэс-службе МУС.

«У Беларусі збор і захоўванне агнястрэльнай, пнеўматычнай, газавай, сігнальнай, халоднай і іншай зброі і боепрыпасаў юрасобамі для фармавання культурна-гістарычных калекцый і іх экспанаванне на адплатнай аснове ажыццяўляецца на падставе адмысловых ліцэнзій», — нагадалі ў міністэрстве.

Парадак выдачы ліцэнзій вызначаюць дэкрэт прэзідэнта ад 14 ліпеня 2003 года № 17 «Пра ліцэнзаванне асобных відаў дзейнасці», пастанова саўміна ад 20 кастрычніка 2003 года № 1360, пастанова МУС ад 31 кастрычніка 2003 года № 250 «Пра ліцэнзаванне асобных відаў дзейнасці міністэрствам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь».

Дзяржаўным органам, упаўнаважаным на выдачу ліцэнзій, з’яўляецца міністэрства ўнутраных спраў. Не дапушчаецца калекцыянаванне і экспанаванне зброі і боепрыпасаў без наяўнасці адпаведнай ліцэнзіі МУС РБ. Забаронена размяшчэнне ў экспазіцыях устаноў культуры і адукацыі, іншых арганізацый, якія не маюць такіх ліцэнзій, экспанатаў выбуховых прылад, сродкаў падрывання, зброі і боепрыпасаў.

Суб’екты, якія маюць дадзеныя ліцэнзіі, абавязаны змяшчаць у экспазіцыі экспанаты выбуховых прылад і сродкаў падрывання толькі пасля папярэдняга заключэння спецыялістаў сапёрна-піратэхнічных падраздзяленняў, а зброі і боепрыпасаў — экспертаў органаў унутраных спраў.

Як раней паведамляў Тэлеграф, нагодай для правядзення праверак у школьных музеях стала баявая граната «Ф-1», знойдзеная ў музеі баявой славы адной са школ Брэста.

Как вам новость?
Головоломки