У Швейцарыі сабралі першыя вагоны для мінскай гарадской электрычкі

02.08.2010 16:35
Архив Редакция

Падчас чарговага працоўнага візіту ў Мінск спецыялісты кампаніі «Stadler» паведамілі пра тое, што ў Швейцарыі ўжо сабралі першыя вагоны для мінскага электрацягніка. Як адзначылі Швейцарскія партнёры, кантракт з Беларускай чыгункай з'яўляецца беспрэцэдэнтным. Раней ні ў адну краіну свету «Stadler» не пастаўляў электрацягнікі ў такі кароткі прамежак часу.

Па словах спецыялістаў, прыбыцця першага электрацягніка ў Мінск можна чакаць ужо ў студзені 2011 года. Са Швейцарыі ў Баранавічы, дзе новая тэхніка павінна прайсці перрдэксплуатацыйныя выпрабаванні, састаў электрацягніка даставяць на шасці грузавіках, паведамілі ў прэс-службе Беларускай чыгункі.
 
Памеры машынаў з вагонамі вялікі: даўжыня кожнай складае 34 метра, а вышыня — амаль пяць метраў. Плануецца, што машыны будуць пад’язджаць да 67 пуці Мінскага няцотнага парка станцыі «Баранавічы — Цэнтральныя». Там два аднаўленчыя краны паставяць састаў электрацягніка на вазкі (2 маторныя і тры прычэпныя).

Як паведамілі ў БЧ, назіраць і кіраваць выгрузкай на першым этапе будуць не толькі беларускія, але і швейцарскіх спецыялісты, якія прыедуць для навучання калег у Беларусь. У сваю чаргу два спецыялісты з маторвагоннага дэпо «Мінск» на чатыры месяцы адправяцца ў Швейцарыю. Яны прымуць непасрэдны ўдзел у зборцы электрацягнікоў «Stadler», каб дэталёва азнаёміцца з вытворчасцю гэтай тэхнікі.

Акрамя таго, плануецца, што машыністы, якім трэба будзе кіраваць новымі электрацягніках таксама пройдуць курс навучання ў Швейцарыі.

У першы час абслугоўванне і падрыхтоўка гарадской электрычкі ў рэйс будуць праводзіць у мінскім маторвагонным дэпо «Мінск». З часам новае дэпо плануюць пабудаваць на станцыі «Дзягцяроўка». Там будуць абслугоўвацца электрацягніка ўсіх тыпаў, у тым ліку і цягнікі «Stadler», прызначаныя для міжабласнога спалучэння.

Как вам новость?
Головоломки